Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-01-16T14:40:26+0300 2018-01-30T16:15:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: У Бярозе актывісты спрабавалі палепшыць умовы для ажыццяўлення свайго права на мірныя сходы, але эфект апынуўся адваротным. Былі фігурант справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання Андрэй Бяляўскі асуджаны да аднаго года “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. Палітвязень Міхаіл Жамчужны на месяц пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.

“Час выбараў”: У раённых судах Мінска адбыўся шэраг пасяджэнняў па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Сябра партыі БНФ Юрый Чавусаў распавядае, чаму прадстаўнікі дэмакратычнага блоку ўсё ж ідуць у суды і абскарджваюць неўключэнне, пры гэтым ведаючы, што станоўчых вынікаў гэта наўрад ці ім прынясе.

“Каментар”: Беларускі дакументацыйны цэнтр падвёў вынікі сваёй працы ў 2017 годзе. Якія накірункі былі ў прыярытэце ў арганізацыі? Пра міжнароднае адвакатаванне, перспектывы адкрыцця для грамадскасці дакументаў пра рэпрэсіі савецкіх часоў і пра планы на 2018 год распавядае кіраўніца цэнтру, лаўрэат Праваабарончай прэміі ў намінацыі “Праваабаронца 2017 года” Раіса Міхайлоўская.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Litvintroll.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2018-01-16_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства