Дата суда па справе Святаслава Барановіча яшчэ не прызначаная

2018 2018-01-16T11:11:15+0300 2018-01-16T14:16:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranovich-nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч. Фота: nn.by

Святаслаў Барановіч. Фота: nn.by

Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, пракуратура перадала ў суд крымінальную справу Святаслава Барановіча 5 студзеня, аднак дата суда яшчэ не прызначаная.  

Справа Святаслава Барановіча знаходзіцца ў судзе Савецкага раёна Мінска. Сам ён з 2 кастрычніка ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 на Валадарскага. 

Падставай для крымінальнага пераследу паслужыла тое, што 15 сакавіка 2017 года пасля санкцыянаванага “Маршу недармаедаў” у Мінску ён быў сярод людзей, якія перашкаджалі брутальным затрыманням дэманстрантаў на прыпынку грамадскага транспарту “Плошча Бангалор”.  

Першапачаткова справа была распачатая паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (“Хуліганства”), а пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на артыкул 364 (“Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”). Паводле гэтага артыкула, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.  

Праваабаронцы “Вясны” сочаць за гэтай крымінальнай справай і будуць ажыццяўляць маніторынг судовага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства