Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

2018 2018-01-15T13:19:35+0300 2018-01-29T13:03:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kremenecki_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Крэмянецкі ў залі суда. Фота Радыё Свабода

Зміцер Крэмянецкі ў залі суда. Фота Радыё Свабода

Прызначана дата суда па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА.

Працэс адбудзецца 25 студзеня ў 11.00 у Мінскім гарадскім судзе.

Нагадаем, гісторыя з кампенсацыяй маральный шкоды пачалася яшчэ ў чэрвені, калі следчым КДБ была вынесеная пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні да «маладафронтаўца» за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства. У межах крымінальнай справы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў Крэмянецкі ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА №1 Мінска 10 сутак.

Першая скарга, якую Зміцер накіраваў у КДБ, была перанакіраваная ў Следчы камітэт. СК вынес пастанову аб прызнанні за актывістам права на кампенсацыю шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс. Але праз некаторы час там прынялі рашэнне аб неабгрунтаванасці пастановы і адмянілі яе, спаслаўшыся на тое, што не з'яўляюцца органам, які вядзе крымінальны працэс.

Затым зварот актывіста "Маладога фронту" аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону разгледзела Генеральная пракуратура. У ходзе разгляду Генпракуратура запатрабавала і вывучыла матэрыялы крымінальнай справы, аднак, прыйшла да высновы, што прынятае 12 ліпеня 2017 года рашэнне начальнікам упраўлення СК В. Грыцам з'яўляецца законным і абгрунтаваным, а падстаў для яго адмены няма.

Пасля гэтага малады чалавек падаў пазоў у суд на спагнанне маральнай шкоды з КДБ.

Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства