11 сьнежня каля будынку Мінскага гарадскога суда супрацоўнікі міліцыі затрымалі Аксану Новікаву, асуджаную ў красавіку 2003 года да ўмоўнага тэрміну пакараньня па крымінальнай справе за абразу прэзыдэнта.

2003 2003-12-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сьнежня Аксана Новікава была затрыманая за несанкцыяваны пікет – яна выйшла да Мінскага гарадскога суда з плакатам: “Беларусі патрэбны суд прысяжных”. Супрацоўнікі Фрунзенскага аддзяленьня міліцыі, склалі пратакол паводле арт. 167-га Адміністратыўнага кодэксу (парушэньні падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Затрыманьне можа мець для А.Новікавай сур’ёзныя наступствы. Руслан Багнат, супрацоўнік міліцыі, які адказвае за нагляд за асуджанымі па крымінальных справах, папярэдзіў А.Новікаву, што ў выпадку новых правапарушэньняў суд можа зьмяніць меру пакараньня на год пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international