Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага: год “хатняй хіміі” за адзін патрон
У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня агучаны прысуд па справе мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона.
Суддзя Марына Запаснік абвясціла: прызнаць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага вынаватым па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў”) і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
На ўчорашнім пасяджэнні менавіта такое пакаранне запрасіў дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксей Кісляк.
Сам Андрэй Бяляўскі цалкам прызнаў сваю віну ў захоўванні боепрыпаса - патрона ад аўтамата Калашнікава і ў апошнім слове заявіў, што ўсвядоміў свае дзеянні і раскайваецца.
Андрэй Бяляўскі мае намер абскардзіць прысуд ў Мінскім гарадскім судзе.
Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - "Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" і арт. 287 Крымінальнага кодэкса - “Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання”. Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт. 287 КК. Пад час ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены спраўны патрон.
12 снежня Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне маладому чалавеку па ч. 2 арт. 295
Чытаць па тэме: Прысуд па справе Андрэя Бяляўскага за захоўванне патрона будзе абвешчаны заўтра