Справа "Рэгнума". Трэці дзень суда Дапоўнена

2017 2017-12-20T14:45:05+0300 2017-12-20T17:19:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shiptenko_alimkin_pavlovec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў.

20 снежня ў судзе Сяргей Шыптэнка працягнуў даваць паказанні. Ён паведаміў, што не парушаў законаў Расійскай Федэрацыі і запытваецца, на падставе якіх законаў беларускія эксперты робяць высновы пра парушэнні. Лічыць, што патрэбнай экспертызы не праводзілася, а ўсё абвінавачанне без падцвяржаючых фактаў.

Сяргей Шыптэнка. Фота Радыё Свабода

Абвінавачаны паведамляе, што аналіз утрымлівае знявагу і паклёп, а таксама кажа, што экспертыза выканана не ў навукова-публіцыстычным стыле.

“Эксперты называюць беларусаў “недалёкімі”, якія не з’яўляюцца народам. Аднак, нічога падобнага я не пісаў”, - сцвярждае Сяргей Шыптэнка.

Суддзя папярэджвае пра недапушчальнасці абразы экспертаў.

Эксперты ж паведамляюць, што не могуць даць экспертную ацэнку і перадаюць гэтае права суду.

Пракурор задае пытанні падсуднаму: Калі пачалося супрацоўніцтва са СМІ? Калі з’явіліся першыя тэксты? Пад якімі імёнамі публікаваўся Шыптэнка? Выплатна ці безвыплатна выконваў дзейнасць рэдактара? Ці ведаў Баранчыка? Якія адносіны ён мае да тэксту?

Шыптэнка паведамляе, што ў 95% выпадкаў аўтар не ведае, хто працуе з тэкстам.

У судзе аб’яўлены перапынак на абед.


Чытайце таксама: Першы дзень судовага паседжаннядругі дзень судовага паседжання.

Нагадаем, Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін Сяргей Шыптэнка былі затрыманыя ў снежні 2016 года і з таго часу знаходзяцца пад арыштам. На іх завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асоб, - ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі).

У чэрвені на Паўлаўца і Шыпценка завялі новую крымінальную справу па артыкуле аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

У сакавіку ў Маскве па запыце беларускіх следчых затрымалі шэф-рэдактара «Рэгнум», беларускага грамадзяніна Юрыя Баранчыка. Але экстрадыцыя не адбылася - маскоўскі суд вызваліў яго з-пад арышту. Сам Баранчык падаў прашэнне аб палітычным прытулку.

Адпусціць публіцыстаў заклікала арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Вядучыя беларускія праваабаронцы ў студыі TUT.BY распавялі, што пакуль не бачылі матэрыялаў справы, дастатковых для таго, каб назваць затрыманых палітвязнямі. Аднак кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец заявіў, што, нягледзячы на ​​сваю нязгоду з пазіцыяй абвінавачаных, ён лічыць пазбаўленне волі «відавочна непрапарцыйным».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства