viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-12-19T12:00:39+0300 2018-01-30T16:18:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Час выбараў”: У Беларусі працягваецца кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. На дадзены момант ужо сфармаваныя тэрытарыяльныя і агруговыя выбарчыя камісіі, скончыўся этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Берасцейскія і гарадзенскія незалежныя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распавядаюць пра асаблівасць гэтай выбарчай кампаніі ў сваіх рэгіёнах.

“Падзея”: У Мінску пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі і Прадстаўніцтва ААН прайшоў чарговы раўнд экспертных кансультацый па Нацыянальным плане дзеянняў па правах чалавека, прынятым каля года таму. Ён адзначыўся тым, што на сустрэчу былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці. Алег Гулак (БХК), Андрэй Бастунец (БАЖ) і Юрый Чавусаў (Асамблея НДА, запрошаны ў індывідуальнай якасці) распавядаюць пра свае ўражанні ад мерапрыемства, на якім факычна не ішла гаворка пра паляпшэнне становішча з правамі чалавека ў нашай краіне.

“Асоба”: Журналіст, пісьменнік Зміцер Дрозд. Яго кніга “Бунт батанікаў”, у якой аўтар у выглядзе дзённіка апісвае сваё жыццё ў зняволенні пасля Плошчы 2010 года, стала першай кнігай з новай серыі “Беларуская турэмная літаратуры”. Што адчувае чалавек, знаходзячыся за кратамі? Што падштурхоўвае яго да творчасці нават у самых жорсткіх умовах? Зміцер Дрозд спрабуе адказаць на гэтыя пытанні.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2017-12-19_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства