Праваабаронцы адшукалі актывіста Паўла Пракаповіча ў... ізалятары

2017 2017-12-19T11:29:10+0300 2017-12-21T11:43:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakapovich-pavel-valozyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Пракаповіч

Павел Пракаповіч

Актывіст Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць вучэнняў Захад-2017 суд Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ 1 жніўня вынес пастанову аб пакаранні яго арыштам на 10 сутак. Аднак адбываць пакаранне яго тады не накіравалі. А ў лістападзе яму патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў “аддаць доўг”. 

Некалькі дзён таму Павел Пракаповіч раптоўна знік, ягоная маці звязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі Пракаповіча ў ІЧУ Мінскага раёна.

На волю Павел Пракаповіч павінен выйсці толькі 25 снежня.

Для жадаючых сустрэць актывіста пасля арышту, нагадваем, што ІЧУ Мінскага раёна размяшчаецца па вул. Скарыны 20 (за Нацыянальнай бібліятэкай).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства