Вярхоўны суд працягвае разглядаць апеляцыі асуджаных па справе "чорных рыэлтараў" Дапоўнена

2017 2017-12-18T11:14:37+0300 2017-12-18T14:29:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae-ryeltary-2017-12-18-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Разгляд апеляцый па справе "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 18 снежня 2017 года.

Разгляд апеляцый па справе "чорных рыэлтараў" у Вярхоўным судзе 18 снежня 2017 года.

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі працягвае сёння разгляд апеляцыйнай скаргі двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава. Усяго па справе праходзіла чатыры чалавекі, двое асуджаныя да вышэйшай меры пакарання -- растрэлу. 15 снежня  суд запатрабаваў прадставіць дадатковыя звесткі пра стан здароўя Сямёна Беражнога са следчага ізалятара. Працяг разгляду апеляцый быў прызначаны на панядзелак, 18 снежня.

Суд пачаўся з азнаямлення з медыцынскім заключэннем Сямёна Беражнова, якое суд атрымаў з СІЗА №1. Меркаванне псіхіятра – скаргаў няма, захворванняў няма. Атрымана па факсе з СІЗА і амбулаторная карта, дзе не адзначана скаргаў на стан здароўя. З дакументамі знаёмяцца адвакаты і Беражной.

Адвакат заяўляе, што агляд псіхіятра не замяняе правядзення поўнавартаснай судовай экспертызы. Пракурор не бачыць падстаў для яе правядзення.

Суд узяў перапынак і праз 15 хвілін хадайніцтва адваката было адхіленае.

Хадайніцтва заявіў і Ігар Гершанкоў, аднак суд адмовіў, паколькі “стадыя падачы заяў скончана”.

Тады Ігар Гершанкоў заявіў, што ў адносінах да яго на стадыі следства ўжывалася фізічная сіла, з мэтай уплыву на паказанні, пасля чаго ён пісаў яўкі з павіннай па тых дзеяннях, якія не здзяйсняў. Суд разгледзеў гэтую скаргу Гершанкова і адмовіў у задавальненні.

Далей Сямён Беражноў тлумачыць, што яго моцна збівалі, выкарыстовалі пры гэтым малаток і ногі, прыводзіць прозвішча аператыўніка – Мурашка.

 Пад час знаходжання ў ШІЗА яму зламалі рабрыну, ём мачыўся крывёю, што было зафіксавана.

“Білі ў 14 камеры, потым у 15 камеры, білі таксама і сукамернікі, прозвішча аднаго з іх – Лапо. Гэтыя людзі былі завербаваныя супрацоўнікамі ШЫЗА” – кажа Беражноў. - У Мінскім СІЗА збіццё працягваў зняволены Слава Быстроў: душыў за горла і патрабаваў браць адказнасць на сябе. Затым выклікаў следчы Бяляцкі і прапанаваў даваць паказанні на Гершанкова і яго жонку. Казалі, што ўзамен атрымаю 23 гады зняволення.

Такім чынам прымусілі даць даць паказанні і на Таццяну Гершанкову, хаця, па словах Беражнога,  яна не ведала пра 4 забойствы.

Урэшце аператыўнік паказаў яму нейкі афіцыйны дакумент з пячаткай і яго прозвішчам, дзе было пазначана, што Беражнову будзе прысуд – 23 гады. Беражноў гэты дакумент падпісаў.

Беражной заявіў, звяртаючыся да пракурора, што камеры забітыя смяротнікамі і просіць смяротнага пакарання, кажа, што цалкам прызнае віну.

Пракурор Юрый Шарснёў запытаў, чаму ён раней не казаў?  “Баяўся, што яго будуць зноў біць ці Мурашка, ці яшчэ хто. Кажа, што ставілі на калені і ззаду металічныя прадметы прыстаўлялі, падобныя на пісталет і пагражалі растраляць, каб ён карэктаваў свае паказанні.

Просіць правесці па гэтым факце праверку, у прыватнасці, аб тым што Таццяна Гершанкова не ведала пра ўсе забойствы.

Адвакат Беражнога просіць правесці праверку па заявах асуджанага, суд пасля паўзы адхіліў хадайніцтва адваката.

Суддзя ВС Аляксей Рыбакоў заявіў, што пры прыняцці рашэння па апеляцыях будзе дадаткова дадзеная ацэнка агучаных у судзе фактаў.

Выступаюць адвакаты асуджаных.

У судзе абвешчаны перапынак.

Пасля абеду выстурае прадстаўнік пракуратуры Юрый Шарснёў.  Ён заяўляе, што віна ўсіх асуджаных цалкам даказаная.

Рашэнне па апеляцых будзе абвешчанае ў 15 гадзін 20 снежня.

   

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" уважліва сочаць за рэзанансным працэсам. 

* * *

Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або зьнішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды:

Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакарання - растрэл;

Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакарання -  растрэл;

Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці;

Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Следства па справе цягнулася 2.5 гады. Вядома таксама, што  маці асуджанага да смяротнага пакарання па справе «чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова заяўляла пра пагрозы сыну і збіцці яго падчас знаходжання пад вартай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства