viasna on patreon

На мяжы затрымалі Мікалая Статкевіча і начапілі на яго кайданкі Дапоўнена

2017 2017-12-12T07:58:59+0300 2017-12-12T11:56:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-kaidanki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак.

Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак.

Памежныя службы Беларусі затрымалі лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, калі той кіраваўся разам з жонкай на сваім аўтамабілі ў Літву. Марына Адамовіч паведаміла ў фэйсбуку наступнае:

На пераходзе Лоша Мікалая папрасілі выйсці з машыны і без тлумачэнняў закавалі ў кайданкі. Пакуль нічога не вядома. Машыну таксама "закавалі". Хаця мне сказалі, што да мяне "прэтэнзій няма". Адно, што цвердзяць: "У нас загад".

Marina Adamovich

Магчыма, затрыманне звязанае з неадбытым адміністратыўным арыштам палітыка. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Стала вядома, што прыкладна праз 40 хвілін кайданкі былі знятыя, ім вярнулі аўтамабіль і прапусцілі  без тлумачэнняў і выбачэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства