Скаргу Міхаіла Жамчужнага на ўтрыманне ў ШІЗА суд не задаволіў

2017 2017-12-11T15:08:37+0300 2017-12-11T15:28:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязень Міхаил Жамчужны/

8 снежня ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае яму адміністрацыяй калоніі № 9 у жніўні бягучага года спагнанне ў выглядзе пяці сутак ШІЗА. 

Нягледзячы на адмысловую заяву, перададзеную Жамчужным адміністрацыі калоніі, аб забеспячэнні яму магчымасці ўдзельнічаць у судовым працэсе, у суд палітвязень не быў дастаўлены. Не было задаволена і хадайніцтва адваката аб удзеле ў працэсе Міхаіла Жамчужнага, каб ён мог патлумачыць суду абставіны, якія суправаджалі вынясенне спагнання. 

Сама скарга судом не была задаволеная. Рашэнне суда Горацкага раёна Міхаіл Жамчужны намераны абскардзіць у касацыйным парадку. 

Нагадаем, спагнанні адміністрацыя калоніі ў Горках пачала выносіць Міхаілу Жамчужнаму за адмовы пераходзіць у атрад №13, сфармаваны са зняволеных з “нізкім статусам”. Афіцыйная фармулёўка падставаў для вынясення спагнанняў: “Невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.

Тым часам, у канцы лістапада Міхаіл Жамчужны атрымаў 13-е спагнанне ў Горацкай калоніі №9 на адной і той жа падставе. На гэты раз – дзесяць сутак ШІЗА. Верагодна, на дадзены момант палітвязень атрымаў ужо і наступнае. Жыццё палітвязня апошнія месяцы пераўтварылася ў канвеер змяшчэнняў у ШІЗА і ПКТ: толькі ён адбывае пакаранне, ад яго зноў патрабуюць, каб ён перайшоў у вызначаны адміністрацыяй атрад, ён адмаўляецца, яму выносіцца чарговае спагнанне і ён накіроўваецца яго адбываць, пасля вызвалення – сітуацыя зноў паўтараецца.

У сваіх тлумачальных, якія палітвязень прадстаўляе падчас атрымання спагнанняў, ён указвае на сапраўдныя прычыны адмоваў пераходзіць у атрад №13 ці іншыя атрады Горацкай калоніі і патрабуе пераводу яго ў бяспечнае месца. Вядома, што на заявы Міхаіла Жамчужнага аб змяшчэнні ў бяспечнае месца адміністрацыя не рэагуе.

Палітвязень пачынае абскарджанне ўсіх вынесеных яму адміністрацыяй калоніі №9 спагнанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства