Міншчына: А хто там ідзе… у акруговыя камісіі?

2017 2017-12-06T14:00:45+0300 2017-12-06T16:43:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minski-ablvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінскі аблвыканкам.

Мінскі аблвыканкам.

На сумесным паседжанні Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага аблвыканкама 4 снежня ўтвораныя акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы 28 склікання.

Згодна з адпаведным рашэннем, размешчаным на сайце Мінскага аблвыканкама, утворана 60 камісій, у кожную з якіх абрана па 11 сябраў.

Найбольшая колькасць сябраў камісій па спосабу вылучэння складаюць грамадзяне, якія рэгістраваліся шляхам падачы заяў – 351. Значную частку сябраў акруговых выбарчых камісій складаюць прадстаўнікі 5 праўладных грамадскіх арганізацый:  РГА “Белая Русь” - 51, РГА “БРСМ” - 30, Грамадскае аб’яднанне ветэранаў - 39, Беларускі саюз жанчын – 46, ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 49.

Іншыя грамадскія аб’яднанні прадстаўленыя Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа (29), Беларускім фондам міру (14), Беларускім дзіцячым фондам (7) і Саюзам ветэранаў вайны ў Афганістане(2). Агулам ад усіх грамадскіх аб’яднанняў у акруговыя камісіі ўвайшлі 272 чалавекі.

Дыяграма складу акруговых камісій Мінскай вобласці 2017 год.

Значна меней вылучэнцаў ад працоўных калектываў – 43 сябры.

Прадстаўнікоў ад партый можна ўвогуле проста пералічыць па пальцах: Камуністычную партыю Беларусі прадстаўляюць 16 чалавек, і адзін – БСДП (Грамада). Астатнія партыйныя вылучэнцы былі адсеяны на этапе галасавання.

Першыя паседжанні новаствораных акруговых выбарчых камісій, згодна з вышэйзгаданым рашэннем, павінны прайсці не пазней за 6 снежня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства