Маладэчна: у асноўны дзень галасавання выбарчая камісія прызначыла сабе выходны?

2017 2017-12-05T13:57:21+0300 2017-12-05T14:04:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyhodny.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Маладзечна Валянцін Цішко, ініцыятыўная група якога па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў, была зарэгістраваная раённай выбарчай камісіяй 29 лістапада, звярнуўся ў пракуратуру Маладзечанскага раёна.

Як паведамляе назіральнік Эдуард Баланчук, у сваёй заяве ён просіць прыняць меры па ліквідацыі і прадухіленні парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якое ён выявіў у рэжыме працы выбарчай камісіі.

Так, 24 лістапада 2017 года Маладзечанская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў на сваім першым пасяджэнні вызначыла наступны графік працы:

Панядзелак-пятніца - з 10.00 да 19.00;

Абед з 14.00 да 15.00;

Субота - з 10.00 да 14.00;

Нядзеля – выходны.

Згодна Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь звароты грамадзян у камісіі, у тым ліку раённую, якія паступілі ў дзень асноўнага галасавання, падлягаюць разгляду неадкладна. А паколькі асноўны дзень галасавання прыпадае на нядзелю, 18 лютага, Валянцін Цішко лічыць, што такі графік працы раённай камісіі перашкаджае выкананню выбарчага кодэксу і свабодзе зваротаў грамадзян у вышэйазначаную камісію.

Валянцін Цішко просіць пракуратуру правесці праверку выкладзеных фактаў,  прыняць меры па ліквідацыі і прадухіленні парушэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а пры выяўленні парушэнняў нормаў і патрабаванняў дзеючага заканадаўства, усталяваць вінаватых асоб і прыцягнуць іх да адказнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства