Любоў Лунёву і Змітра Краўчука аштрафавалі за супрацу з «Белсатам»

2017 2017-12-05T09:17:41+0300 2017-12-05T09:18:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luniova-krauchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Краўчук і Любоў Лунева. Фота: belsat.eu

Зміцер Краўчук і Любоў Лунева. Фота: belsat.eu

Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука вінаватымі па арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў журналістаў штрафамі ў памеры 40 базавых велічынь (920 руб.) кожнаму. Справа разглядалася 4 снежня.

«У судзе не было аніякіх доказаў. Не было ні скрыншотаў, ні відэаматэралаў – усе будавалася на паказаннях сведкаў-міліцыянтаў. Мы хутчэй за ўсё будзем абскарджваць прысуд у Менскім гарадскім судзе», – заявіў Краўчук у размове з журналістамі тэлеканала.

Па інфармацыі belsat.eu, падставай для складання адміністратыўнага пратаколу стала праца журналістаў над сюжэтам пра суды над удзельнікамі акцыяў пратэсту ў Менску. Здымкі як раз адбываліся каля Савецкага суду. Аднак парадокс заключаецца ў тым, што сюжэт у эфір так і не выйшаў.

«То бок ніякага распаўсюду матэрыялаў СМІ не было», – падкрэслівае Краўчук.

Гэта ўжо другі суд для Краўчука і Лунёвай сёлета – 3 кастрычніка суд Завадскога раёну Менску пакараў абодвух журналістаў штрафамі ў памеры 690 рублёў за працу без акрэдытацыі.

Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за гэты год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000. Паводле «Рэпарцёраў без межаў», менавіта журналістаў нашага тэлеканалу беларускія ўлады пераследуюць часцей за ўсё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства