viasna on patreon

Справу аб масавых беспарадках спынілі, узбудзілі новую – “захоўванне боепрыпасаў”

2017 2017-12-04T14:28:21+0300 2017-12-12T14:12:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiauski-1pg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода.

Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода.

Супраць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 295 КК РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.). Нібыта, пад час ператрусу пры затрыманні ў яго быў знойдзены агнястрэльны боепрыпас. Мера стрымання пакуль не абіралася.

Як стала вядома праваабаронцам, справа ўзбуджаная 27 лістапада цэнтральным апаратам Следчага камітэту РБ. Нагадаем, якраз у гэты дзень СК “паставіў кропку” і спыніў крымінальны пераслед ўсіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну». Аднак з’явіліся новыя акалічнасці.

Па неафіцыйнай інфармацыі, ёсць яшчэ адзін падазраваны ў захоўванні боепрыпасаў з ліку тых, каго падазравалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Сітуацыя высвятляецца.

Магчымае пакаранне па гэтым артыкуле – папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, ці абмежаванне  волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Мастак-дызайнер з Мінска Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу "Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" і арт. 287 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання). Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт.287 КК.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства