Аляксандр Мех: Супрацоўнікі міліцыі хлусяць у судзе

2017 2017-12-04T11:41:43+0300 2017-12-04T11:43:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meh-sud-2017-08-17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мех у судзе 16 жніўня 2017 года.

Аляксандр Мех у судзе 16 жніўня 2017 года.

У Брэсцкім абласным абласным судзе разгледжаная скарга грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха, які 11 траўня судом Кобрынскага раёна быў пакараны штрафам у памеры 5 базавых велічынь за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, Мех не пагадзіўся з рашэннем раённага суда і гэты раз ужо абласному суду даводзіў, што не здзяйсняў таго, у чым яго звінавачваюць. Наадварот, гэта міліцыянты ў чорных масках накінуліся на яго, нанеслі яму цялесныя пашкоджанні, прычынілі шкоду здароўю.

“Я прыйшоў у суд за справядлівасцю, а не за апраўданнем. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць і падстаў для ўварвання ў кватэру ў іх не было, але на нас напалі людзі ў масках... Адзінае тлумачэнне іх дзеянняў гэта выкананне загаду, каб зняць праслухоўваючую прыладу, якую мы знайшлі ў кватэры...” – распавядаў суду Алесь Мех аб абставінах здарэння.

Тым не меней, 30 лістапада суддзя абласнога суда Валянціна Куніцкая, доўга не разважаючы, пастанавіла пакінуць пастанову суда Кобрынскага раёна без зменаў, а скаргу грамадзкага актывіста Алеся Меха без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства