Анансавана прамая трансляцыя разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі

2017 2017-11-30T14:49:54+0300 2017-11-30T14:55:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/un_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (КЛРД).

Трансляцыю можна глядзець па спасылцы http://webtv.un.org/ 
(Пасяджэнне Камітэта па Беларусі працягнецца 1 снежня а 12-й (а 10-й па Жэневе)).

Назіраць за разглядам справаздачы Беларусі на 94-й сесіі Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі змогуць і беларускія праваабаронцы, а таксама эксперты, якія знаходзяцца зараз у Жэневе з візітам, арганізаваным Хельсінкскім Фондам па правах чалавека (Польшча) у партнёрстве з Беларускім Домам правоў чалавека імя Б. Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія).

Нагадаем, сёлета ўпершыню свае альтэрнатыўныя справаздачы ў Камітэт прадставілі арганізацыі грамадзянскай супольнасці, яны выклалі сваю пазіцыю па некаторых палажэннях КЛРД і выказалі шэраг рэкамендацый дзяржаве, якія варта прыняць да ўвагі Камітэту ў сваіх заключных заўвагах па выніках разгляду афіцыйнага дакладу.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства