Справаздача па маніторынгу мітынгу да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017 Фота

2017 2017-11-26T09:25:29+0300 2017-12-04T09:37:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slucak-2017-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

25 лістапада 2017 у горадзе Слуцку адбылася акцыя ўшанавання герояў Слуцкага ўзброенага паўстання (1920г.).

Высновы:

1. Акцыя насіла выключна мірны характар (калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае не гвалтоўны характар").  Удзельнікамі не выкарыстоўваліся заклікі да гвалтоўных дзеянняў, вайны, дыскрымінацыі.

2. Акцыя была дазволена ўладамі. Але патрэбу атрымліваць дазвол для правядзення акцыі і адвольная змена месца правядзення мітынгу вынікае трактаваць як непрапарцыйнае абмежаванне права на мірныя сходы.

3. Месца, дазволенае выканкамам для збору ўдзельнікаў, уяўляла сабою аўтастаянку, аточаную з трох бакоў дротам, і адміністрацыйным будынкам з чацвёртага боку, блізка знаходзілася не ажыўленая дарога і прыватныя хаты. Маршрут шэсця і мітынг цалкам праходзілі ў гарадскім парку, удалечыні ад гарадскіх ажыўленых вуліц. Такім чынам, сход не мел магчымасці прыцягнуць увага грамадзянаў, што з'яўляецца непрапарцыйным абмежаваннем права на мірныя сходы.

4. Падчас схода адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, усе яны былі ў грамадзянскім адзенні.

slucak-2017-2.jpg
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

5. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не перашкаджалі ажыццяўленню назірання і працы СМІ.

6. Удзельнікі сходу, рухаючыся па дазволеным маршруце, з-за вузкасці ходніка (150 см) былі змушаны сысці на праезную частку. Супрацоўнікі ДАІ, выкарыстоўваючы гукаўзмацняльную апаратуру, некалькі разоў патрабавалі вярнуцца на ходнік і выконваць ПДР, чым паставілі права мірных сходаў ніжэй фармальных ПДР.

Метадалогія маніторынгу

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску на падставе распрацаванай метадалогіі  маніторынгу, якая ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага кантролю, стандартам мірных сходаў  і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі сумесна распрацаваныя праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні па магчымасці выканання функцыяў назіральнікаў і СМІ, адносна паводзінаў арганізатараў і ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама наяўнасць хуткай дапамогі. Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць да прынцыпаў права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выконвання сваіх абавязкаў назіральнікі трымаюцца адасобна ад удзельнікаў. Яны абазначаныя бэйджам назіральніка і сінімі камізэлькамі.

Папярэдняя інфармацыя

Інфармацыя пра акцыю распаўсюджвалася праз сродкі масавай інфармацыі. У СМІ гэтак жа паведамлялася, што Слуцкі раённы выканаўчы камітэт дазволіў правядзенне акцыі, але змяніў пляцоўку збору ўдзельнікаў і маршрут шэсця..

Падчас правядзення мерапрыемства вочна і бесперапынна ўжыццяўляў грамадскі кантроль адзін назіральнік, які прайшоў адпаведнае навучанне і быў пазначаны належным чынам.

Ход мерапрыемства

Падчас мерапрыемства былі адзначаны наступныя факты:

  1. Удзельнікі акцыі і прадстаўнікі СМІ сталі збірацца на тэрыторыі стаянкі каля адміністрацыйнага будынка стадыёна«Гарадской» каля 14:20. Само мерапрыемства пачалося ў 14:30.
  2. У акцыі бралі ўдзел 60-70 чалавек. Калону суправаджалі 10 супрацоўнікаў у цывільным адзенні, але з рацыямі, відэакамерамі і іншымі характэрнымі прыкметамі супрацоўнікаў міліцыі.
  3. У 14:55 удзельнікі выбудаваліся ў калону і пачалі шэсце па маршруце ўздоўж гарадскога парка.
  4. На працягу шэсця кантроль за выкананнем ПДР ужыццяўлялі супрацоўнікі ДАІ, праз гукаўзмацняльную апаратуру было абвешчана патрабаванне  да ўдзельнікаў не выходзіць на праезную частку.
  5. Шэсце згарнула ў парк і рухалася пераважна ўздоўж яго мяжы.
  6. Каля 15:00 удзельнікі спыніліся на галоўным уваходзе ў гарадскі парк. Удзельнікі арганізацыі “Малады фронт” далі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі і беларускаму народу.
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

  1. У 15:10 удзельнікі працягнулі шэсце да месца правядзення мітынгу -  тэрыторыі перад уваходам на танцавальную пляцоўку ўпарку.
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY
Мітынг да гадавіны Cлуцкага паўстання 25 лістапада 2017. Фота: #controlBY

8. У 15:15 пачаўся мітынг. Выступоўцы расказалі пра набліжэнне гадавіны абвяшчэння БНР, заклікалі далучацца да святкавання. Негатыўна выказаліся пра тое, што ў гэтым месцы, у якім улады дазволілі праводзіць мітынг, іх ніхто не бачыць. Таксама пра тое, што ўладам выгадна хаваць такія імпрэзы ад грамадзянаў, і гэтым яны пазбываюць беларусаў права ўшаноўваць сваю гістарычную памяць. Была адзначана важнасць слуцкага ўзброенага паўстання для беларускай дзяржаўнасці.У 15:45 акцыя была скончана, удзельнікі сталі разыходзіцца.

9. Перашкаджэнне працы СМІ і назіральнікаў не зафіксаваны.

10. Зафіксаваны наступныя лозунгі: "Жыве Беларусь!", “Слава героям! - Героям Слава!”.

11. Удзельнікі скарысталі наступную сімволіку: 7 бела-чырвона-белых сцягоў, адзін бела-чырвона-белы сцяг з крыжам, бела-чырвона-белы сцяг з гербам “Пагоня”, бела-чырвона-белы сцяг вялікага памеру, сцяг Украіны; транспорант "Слуцкаеўзброенае паўстанне 1920", хоругва БНФ з гербам “Пагоня”, транспарант “Партыя БНФ - партыя аховы народных інтарэсаў”.

12. Хуткая дапамога пад час мерапрыемства адсутнічала.

 Рэкамендацыі:

Арганізатарам:

- Па магчымасці арганізоўваць дружыну і дамаўляцца з супрацоўнікамі міліцыі наконт забеспячэння грамадскага парадку і бесперашкоднага руху.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

- Ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы і быць пазначаных ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі або нагруднымі знакамі);

- Пазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

- Забяспечыць бесперашкодны рух калоны ўдзельнікаў.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

- Ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Слуцкаму раённаму выканаўчаму камітэту:

- Устрымацца ад адвольнай змены месца правядзення мірных сходаў, забяспечыць магчымасць рэалізаваць права на мірныя сходы і выраз думкі ў публічных месцах, у адпаведнасці з агульнапрызнанымі стандартамі правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства