viasna on patreon

Наваполацк: кандыдатура старшыні гарадскога выбаркама "ўзгоднена"

2017 2017-11-24T18:58:21+0300 2017-11-24T19:01:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/martynenka-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Мартыненка. Фота: novopolotsk.by

Валянціна Мартыненка. Фота: novopolotsk.by

Конкурсу ў гарадскую выбарчую камісію не было: 13 вылучаных прэтэндэнтаў адзінагалосна абраныя на 13 вакантных крэслаў. Сярод іх – ніводнага прадстаўніка незалежных грамадскіх аб’яднанняў ці апазіцыйных партый.

Падрабязнасці пра пасяджэнне Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта і Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў па фармаванні гарадской выбарчай камісіі, якое адбылося зранку 24 лістапада, распавёў наш назіральнік Алег Пашкевіч.

За 25 хвілінаў, што доўжылася пасяджэнне, прадстаўнікі гарвыканкама і гарсавета паспелі правесці абмеркаванне ўсіх прэтэндэнтаў. Іх ацэньвалі з пункту гледжання наяўнасці вопыту працы у выбарчых каміссіях і дзелавых якасцяў асобы. Галасавалі за кожнага з 13 прэтэндэнтаў асобна і адзінагалосна. 

Такім чынам сябрамі камісіі сталі два супрацоўнікі гарвыканкама - загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Пётр Апановіч і кіруючая справамі выканкама – Валянціна Мартыненка (вылучаная ад Белай Русі), якая не першы год узначальвае тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы горада. Па традыцыі сябрам камісіі стала і дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсіэта Ірына Вягера.

Сярод сябраў камісіі яшчэ пяць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і бюджэтных установаў, два прадстаўнікі структураў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і тры ад іншых грамадскіх аб’яднанняў - БРСМ, Беларускага таварыства ветэранаў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.   

Таксама ў вылучэнні прадстаўнікоў у камісію прымалі ўдзел Беларускі саюз жанчын і Беларускі фонд міра, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Грамадскія аб’яднанні і апазіцыйныя партыі дэмакратычнага блоку ў гарадскую камісію сваіх прадстаўнікоў не вылучалі.  

На першым пасяджэнні камісіі, якое адбылося ў дзень яе ўтварэння, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч прапанаваў на пасаду старшыні камісіі Валянціну Мартыненка, “чыя кандыдатура была ўзгоднена з Наваполацкім гарвыканкамам і Саветам дэпутатаў”. Прапанова была падтрыманая адзінагалосна.

Далей пасяджэнне вяла наваабраная старшыня і па яе прапанове  адзінагалосна былі абраныя сакратар камісіі Малецкая (першы раз у выбарчай камісіі) і намеснік страшыні - Муляронак (раней быў сябрам выбарчай камісіі).

Далей была прызначаная дата наступнага паседжання, на якім будуць зацверджаны выбарчыя акругі – 27 лістапада, абмяркоўваўся план працы на бліжэйшы час і графік дзяжурстваў у камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства