viasna on patreon

Гомель: у склад гарадской выбарчай камісіі не прайшлі прадстаўнікі АГП і “Справядлівага свету”

2017 2017-11-23T13:09:28+0300 2017-11-23T13:33:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-vybary-kamisija-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі. Фота Леаніда Судаленкі.

Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі. Фота Леаніда Судаленкі.

Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада. З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.

Наш назіральнік Леанід Судаленка адзначае, што пры персанальным абмеркаванні ўзніклі заўвагі па кандыдатуры прадстаўніка Партыі левых “Справядлівы Свет” Валерыя Клімава, якія тычыліся парушэння парадку падачы пратакола аб вылучэнні, і як вынік: “за” – 2, “супраць” – 11. Не прайшоў у склад камісіі і вылучэнец Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых. Супраць ягонай кандыдатуры прагаласавала 9 чалавек.

“Гарадскі выбаркам ў Гомелі "выбралі" з самых – самых. Аддзяленне Фонда міру прадставіць у камісіі Уладзімір Восараў, БРСМ – Кацярына Макарэвіч, Партыю працы і справядлівасці – Алена Маставенка, сацыял-дэмакратаў – Рыгор Туравец і  ад аддзялення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі была абраная Маргарыта Хадзічэнка”, -- агучыў вынікі пасяджэння Леанід Судаленка.

Па словах чыноўніцы, якая прадстаўляла абраныя кандыдатуры, усе яны маюць аўтарытэт і адпаведны вопыт, а калі ён і невялікі, дык - вельмі актыўныя ў жыцці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства