“Матчынаму руху 328” у чарговы раз адмовілі ў правядзенні мітынгу Аўдыё

2017 2017-11-21T16:02:48+0300 2017-11-21T16:12:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/matchin_ruh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі гарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе “Матчынага руху 328” 20 лістапада з 14.00 да 16.00 у парку Дружбы народаў правесці мітынг з заяўленай колькасцю ўдзельнікаў да 500 чалавек. Пра гэта распавяла кіраўніца руху Ларыса Жыгар падчас прэс-канферэнцыі ў офісе Беларускага дакументацыйнага цэнтру.

Актывісткі
Актывісткі "Матчынага руху 328". Пасярэдзіне - Ларыса Жыгар

Падставай для адмовы стала тое, што на гэты самы час у парку быццам бы было прызначана правядзенне іншага мерапрыемства. Аднак, як высветлелі жанчыны руху, ніякіх іншых мерапрыемстваў у той час там не было.

Паводле Ларысы Жыгар, праз мітынг актывісткі “Матчынага руху 328” планавалі прыцягнуць увагу да праблемы эфектыўнасці барацьбы з наркаманіяй у Беларусі.

“Такім чынам мы хацелі выказаць нашую адзіную грамадскую пазіцыю адносна наплыву наркотыкаў у нашую краіну, а таксама зачытаць рэзалюцыю, якая ўключае прапанаваныя намі змены ў заканадаўства. Дзіўна, што ў той час, калі шмат дэпутатаў абяцаюць нам разгледзець нашыя прапановы падчас восеньскай сесіі і ўнесці адпаведныя змены ў закон, гарвыканкам нам адмаўляе, прычым так хлусліва”.

Прадстаўніцы руху збіраюцца ў бліжэйшы час абскардзіць рашэнне Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства