Актывіст з Мазыра патрабуе прадставіць яму копію пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні

2017 2017-11-21T13:19:52+0300 2017-11-22T11:19:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/neumiarshycki-mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Неўмяржыцкі. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Неўмяржыцкі. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі замест адказу на свой зварот да начальніка раённай міліцыі, атрымаў позву у суд.  Раней на яго быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 21 кастрычніка ў Мінску.  Прычым, пратакол складаўся без ягонай прысутнасці, не меў подпісу і копію гэтага дакумента яму выдаць адмовіліся. У звароце Неўмяржыцкі прасіў, каб яму выдалі копію пратакола і дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Разгляд адміністратыўнай справы прызначаны на 23 лістапада ў судзе Мазырскага раёна, але дагэтуль Неўмяржыцкі не меў магчымасці азнаёміцца з пратаколам. Абураны бяздзейнасцю міліцэйскага начальства Уладзімір Неўмяржыцкі з дапамогаю мясцовых праваабаронцаў падаў аналагічную скаргу на імя раённага пракурора.  

Раней участковы інспектар спрабаваў запалохаць актывіста, маўляў, калі пачнеш у судзе разважаць пра свае правы – пасадзяць на суткі, а калі будзеш маўчаць – абыйдзешся штрафам альбо папярэджаннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства