viasna on patreon

Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

2017 2017-11-21T11:54:43+0300 2017-11-21T12:04:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padacha-dakumentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстрацыйнае.

Фота ілюстрацыйнае.

У аўторак, 21 лістапада, завяршаецца этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), якія ствараюцца для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання.  Як правіла, колькасны склад камісій складае ад 7 да 13 сябраў.

Згодна з выбарчым заканадаўствам, права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у камісіі маюць зарэгістраваныя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, а таксама – пры наяўнасці рашэння сходу,  якое падтрымала не меней чым 10 чалавек – працоўныя калектывы і асобныя грамадзяне. Абавязковая ўмова – праца альбо сталае жыхарства на тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад ствараемай тэрытарыяльнай камісіі.

У адпаведнасці з Каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы, да 24 лістапада мясцовыя ўлады павінны правесці арганізацыйныя паседжанні і заснаваць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На мясцовых выбарах будзе арганізавана 1309 тэрытарыяльных камісій.

Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” актыўна падаюць заявы на рэгістрацыю іх назіральнікамі на першыя паседжанні абласных, раённых і гарадскіх Саветах дэпутатаў.

Па інфармацыі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК), агульная колькасць ствараемых Саветаў усіх узроўняў на мясцовых выбарах складае 1309. Будзе створана 18 111 выбарчых акруг, найбольшую долю з якіх складуць сельскія выбарчыя акругі (13224) і раённыя акругі  (3768).

Галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання адбудзецца ў Беларусі 18 лютага 2018 года.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства