viasna on patreon

Міліцыя пачала “пратакаліраваць” “Ланцуг памяці”

2017 2017-11-15T16:00:06+0300 2017-11-15T17:43:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lancyg_smerti_29.10.17_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года.

Акцыя "Свечка памяці" ў Мінску 29 кастрычніка 2017 года.

Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных беларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці».  Яна была прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.

І хаця назіральнікі налічылі крыху больш за 20 удзельнікаў акцыі, яны не засталіся без увагі сілавых структур: “людзі ў цывільным” старанна фіксавалі на відэа ўсіх, хто стаяў у той вечар на прыступках КДБ.

На гэты час праваабаронцам вядома, што пратаколы адміністратыўнага правапарушэння складзеныя на кіраўнікоў руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка і Алену Талстую, актывістку і рэжысёра Вольгу Нікалайчык, былога актывіста БХД Антося Усовіча, актывіста Сяргея Тарасенку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства