viasna on patreon

“Марш абураных беларусаў-2.0”: пераслед ўдзельнікаў набывае масавы характар Дапоўнена

2017 2017-11-14T13:10:00+0300 2017-11-15T08:00:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh-2017-10-21-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш возмущенных белорусов-2.0 в Минске. Фото: Наша Нива.

Марш возмущенных белорусов-2.0 в Минске. Фото: Наша Нива.

Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, некалькі атрымалі арышты, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання. Відаць, пратэстныя настроі ў грамадстве вельмі трывожаць улады, якія намагаюцца пакараць усіх, хто асмеліўся пайсці супраць існуючай палітыкі дзяржавы.

Сёння суд Маскоўскага раёна Мінска разглядае справу сустаршыні руху салідарнасці «Разам» Алены Талстой, якую вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3. арт 23.34 КаАП РБ. Пачатак суду ў 9 гадзін. Алена Талстая не змагла патрапіць на суд па паважлівай прычыне і таму пакуль вынік судовага паседжання невядомы.

У 9-30 пачаўся суд над актывістам “Еўрапейскай Беларусі” Леанідам Кулаковым (суд Першамайскага раёна). Справу разглядае суддзя Святлана Чараповіч.

Леанід Кулакоў заявіў хадайніцтва аб недаверы суддзі, патлумачыўшы, што яна мае слабую юрыдычную падрыхтоўку. Наступнае хадайніцтва тычылася меры пакарання. Актывіст прасіў пакараць яго арыштам, паколькі з'яўляецца беспрацоўным, і не мае сродкаў на аплату штрафаў. Ён нават захапіў з сабой сродкі гігіены. Але суддзя хадайніцтвы не задаволіў.   Выступіў таксама сведка -- амапавец І. Сукач. Пасля кароткага перапынку суддзя вынесла пастанову: прызнаць вінаватым і пакараць штрафам у памеры 40 б.в., альбо 920 рублёў.

А ў  Маладэчне да 50 базавых велічынь 14 лістапада быў асуджаны Андрэй Голуб, адзін з удзельнікаў акцыі 21 кастрычніка ў Менску.

У Гомелі супрацоўнікі міліцыі расшукваюць праз сацыяльную сетку “Вконтакте” двух хлопцаў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску 21 кастрычніка. Так і пішуць: Прыдзіце, інакш горш будзе!”

На 16 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы прызначаны разгляд справы Валерыя Шчукіна, таксама за ўдзел у акцыі 21 кастрычніка.

17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна адбудзецца суд над лідэрам руху «Разам»  Вячаславам Сіўчыкам. Пачатак працэсу ў 10 гадзін.

Праваабаронцам “Вясны” вядомая інфармацыя аб тым, што пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены на жыхара Полацка Генадзя Бердзянёва, актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі са Светлагорску Алену Луцковіч, мазыраніна Уладзіміра Неўмяржыцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства