Алег Мацкевіч: Мой зварот у пракуратуру патрапіў, як кажуць, у мэйнстрым Дакумент

2017 2017-11-08T12:52:18+0300 2017-11-08T12:55:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Пракуратура Мінскай вобласці адказала на зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча, які прасіў правесці праверку па факце трагічнай гібелі салдата ў барысаўскай вайсковай часці, што знаходзіцца ў Печах.

З адказу, дасланага старшым пракурорам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці Д. Кузняцовым можна зрабіць выснову, што пракуратура ўважліва сочыць за расследваннем трагічнага здарэння і… нават правяла адмысловую праверку.

“Пракуратурай вобласці праведзеная пракурорская праверка, у ходзе якой, апрача іншага, выяўленыя парушэнні заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў і суіцыдальных выпадкаў сярод ваеннаслужачых. Па выніках праверкі правамоцнаму камандаванню ўнесена прадстаўленне, у якім патрабавана прыняць меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у будучым, пастаўлена пытанне аб прыцягненні шэрагу службовых асоб да адказнасці,” –  паведамляецца праваабаронцу.

Дзмітрый Кузняцоў таксама паведамляе, што галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі праводзіцца папярэдняе следства па крымінальнай справе, узбуджанай у сувязі з гібеллю Коржыча А.

mackevich-prakuratura-voiska.jpg
Адказ Пракуратуры Мінскай вобласці на зварот Алега Мацкевіча з нагоды трагічнай смерці вайскоўца А. Коржыча.

Алег Мацкевіч, каментуючы вынікі звароту ў пракуратуру адзначае, што патрапіў, як кажуць, у мэйнстрым, калі ўжо "ў грамадстве і на самым версе ўзняўся сапраўдны “кіпеш” вакол трагедыі ў Печах і пракуратура проста вымушаная была рэагаваць і праводзіць праверку. І таму тут мая заслуга мінімальная. А вось калі б справа не атрымала такі шырокі розгалас, дык сумняюся, што пракуратура там надта б шчыравала".

Трагедыя ў Печах не пакінула абыякавым праваабаронцу, ён падаў заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікета на цэнтральнай плошчы горада, каб патрабаваць адстаўкі міністра абароны і іншых адказных вайскоўцаў, аднак Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў яго правядзенні.

На пікет Мацкевіч выйшаў, быў затрыманы, і за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства