Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2017 2017-10-31T11:31:48+0300 2017-10-31T17:49:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Падчас IV Беларускага праваабарончага форуму, які праходзіў у Вільні 21-22 кастрычніка, абмеркоўвалася становішча беларускай адукацыі ў сферы правоў чалавека. Каардынатары адукацыйных праграм і курсаў казалі пра эфекты іх дзейнасці, а таксама пра праблемы і выклікі, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца. Праваабаронца “Вясны”, каардынатар Летніх школ па правах чалавека ў Вільні Андрэй Палуда адзначыў, што ў розных адукацыйных і асветніцкіх праграм існуюць розныя мэты, і таму незаўсёды дрэнна, калі выпускнікі некаторых з іх не застаюцца ў праваабароне.

“Каментар эксперта”: Што трэба зрабіць, каб супрацьстаяць такой негатыўнай з’яве, як дзедаўшчына і пазастатутныя адносіны ў беларускім войску? Як дзейнічаць у тых умовах, калі грамадскі кантроль у арміі амаль немагчымы? На гэтае пытанне адказвае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Асоба”: Актывіст з Баранавіч Рыгор Грык. Рыгор распавядае, як 21 кастрычніка быў брутальна затрыманы на баранавіцкім вакзале, калі збіраўся ехаць у Мінск на акцыю пратэсіту “Марш абураных беларусаў”.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага праекту “(Не)расстраляная паэзія”. Беларускія музыкі запісалі 12 кампазіцый на вершы беларускіх паэтаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства