Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту

2017 2017-10-31T10:51:46+0300 2017-10-31T14:59:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pratasevich_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Пратасевіч. Фота: "Новы Час".

Раман Пратасевіч. Фота: "Новы Час".

Суд Маскоўскага раёна разгледзіць  адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”. Дата пакуль яшчэ ўдакладняецца.

Згодна з пратаколам, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.

Раман Пратасевіч напісаў у фэйсбуку наступнае:

“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. Нагода - фота супрацоўніка, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.

Раман Пратасевіч

Пад час складання пратакола з вуснаў супрацоўніка міліцыі прагучала ўвогуле фантастычнае пытанне:

"Калі вы там здымалі, то бо і былі, адпаведна?"

30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства