viasna on patreon

У Мінску затрыманая ўдзельніца акцыі 8 верасня Грэта Сабалеўская ды іншыя актывісты Дапоўнена

2017 2017-10-28T08:25:16+0300 2017-10-28T10:51:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sabaleuskaja-greta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грэта Сабалеўская нясе бел-чырвона-белы сцяг (у цэнтры). Фота: "Наша Ніва".

Грэта Сабалеўская нясе бел-чырвона-белы сцяг (у цэнтры). Фота: "Наша Ніва".

Позна вечарам 27 кастрычніка супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі Грэту Сабалеўскую, 22-гадовую дзяўчыну, якая запомнілася тым, што пад час акцыі, прымеркаванай да Дня вайсковай славы 8 верасня, трымала на Кастрычніцкай плошчы вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Пра затрыманне паведаміла ўначы Марына Адамовіч:

"Грэта Сабалеўская напісала сябру "Меня задерживает милиция", пасля чаго перастала выходзіць на сувязь. Грэта - тая самая мініятурная дзяўчынка з зялёнымі (на той момант) валасамі, якая 8-га верасня была сярод тых, хто нёс сцяг, а потым была затрыманая міліцыяй. Існуе верагоднасць, што яе затрымалі прэвентыўна, перад днём памяці "расстраляных паэтаў".  Грэта нядаўна жыве ў Беларусі і мае няшмат блізкіх тут. У такім выпадку асабліва неабходная падтрымка, таму прашу рэпосту".

Marina Adamovich

На акцыі 8 верасня Сабалеўская, разам з некалькімі іншымі ўдзельнікамі, трымала вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а пазней была затрыманая на плошчы Якуба Коласа для праверкі дакументаў.

14 верасня яна атрымала выклік у Цэнтральны РУУС Мінска  на 14 гадзін, для складання пратакола адміністратыўнага правапарушэння  па арт. 23.34 ч.1 КаАП – “парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”. Аднак Грэта праігнаравала запрашэнне.

Таксама атрыманы актывіст Моладзі БНФ Дзьмітры Сільчанка. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Затрыманьне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.

Як паведаміў старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч, Дзьмітры Сільчанка ўвечары знаходзіўся на сваім працоўным месцы ў адной з прыватных арганізацый Менску, дзе ў яго было начное дзяжурства.

Каля 22 гадзіны яму патэлефанаваў участковы і сказаў, хлопца «выклікаць на размову». Сільчанка папрасіў, каб яму даслалі афіцыйную позву.

Праз гадзіну, прыкладна каля 23 гадзіны вечара, да Сільчанкі прыехалі на працу супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго.

Як паведаміла Свабодзе сяброўка Сільчанкі, ён па тэлефоне сказаў ёй, што яго адвезьлі ў РАУС Менскага раёну, дзе склалі пратакол па артыкуле 23.34 (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 21 кастрычніка.

Суд над Дзьмітрыем Сільчанкам адбудзецца ў панядзелак, 30 кастрычніка.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі паведамляе пра затрыманне ў Маладэчна Арцёма Чарняка. Яго схапілі каля свайго дому і адвезлі ў мясцовы РАУС. 

Незразумела, з якой нагоды актывістаў затрымліваюць на выходныя дні, паколькі суды адбудуцца толькі ў панядзелак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства