Суд над Аляксандрам Вайцешыкам зноў адкладзены

2017 2017-10-27T18:12:05+0300 2017-10-27T18:22:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaicheshik2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе

Аляксандр Вайцешык у баранавіцкім судзе

27 кастрычніка працягнуўся разгляд справы супраць праваабаронцы з Баранавіч Аляксандра Вайцешыка, які абвінавачваецца ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 

Справу супраць праваабаронцы разглядала суддзя Копач Аксана Аляксандраўна. Спачатку былі дапытаныя сведкі-міліцыянты, якія прысутнічалі пры затрыманні Вайцешыка 16 кастрычніка на чыгуначным вакзале Баранавічаў. Паводле іх слоў, праваабаронца нібыта быў апрануты так, што быў вельмі падобны да злачынца, які зараз знаходзіцца ў вышуку. На патрабаванні міліцыянтаў паказаць дакументы той адрэагаваў бурна, размахваў рукамі. Гэта стала нагодай для складання на Вайцешыка пратакола па арт. 23.4 КаАП ("Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў"). 

Затым сведка з боку Вайцешыка Яўген Жураўскі даў адваротныя паказанні. Таксама да справы былі далучаныя запісы з камер відэаназірання на вакзале, на якіх бачна, што падчас гутаркі з міліцыянтамі праваабаронца паводзіў сябе спакойна, што пацвердзіла словы Жураўскага. Таксама на відэазапісу было бачна, што Вайцешык быў без шапкі, ў той час, які міліцыянты адзінагалосна сцвярджалі, што той быў у чорнай шапцы. 

У выніку суддзя вырашыла дапрасіць яшчэ аднаго міліцыянта, які нібыта бачыў, як Вайцешык зняважыў іншага міліцыянта падчас суда над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Таму суд зноў адкладзены, наступнае паседжанне прызначана на 9.30 ранку 30 кастрычніка. 

Нагадаем, што Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Яго даставілі ў мясцовы ГАУС, дзе на яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - па арт. 23.5 КаАП "Абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў" і 23.4 КоАП "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў". На наступны дзень павінен быў адбыцца суд, аднак паседжанне перанеслі на 17 кастрычніка, бо Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу. Другі раз праваабаронцу затрымалі 16 кастрычніка, напярэдадні суда, калі той хацеў сфатаграфаваць Пятра Рабава на баранавіцкім вакзале. Тады на Вайцешыка быў складзены яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КаАП. 

17 кастрычніка, падчас першага паседжання, суддзя аб'яднала ўсе тры пратаколы ў адну справу. Тады былі дапытаныя міліцыянты, якія прысутнічалі ў залі суда над Пятром Рабавым і якія бачылі, як Вайцешык нібыта зняважыў аднаго з супрацоўнікаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства