Харасці: "Беларусь вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку" Відэа Дакумент

2017 2017-10-27T13:01:39+0300 2017-10-27T17:28:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklos_haraszti_large.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by

Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by

26 кастрычніка спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку (ЗША).

У сваім выступе сп. Харасці яшчэ раз нагадаў пра масавыя арышты, якія адбыліся падчас сакавіцкіх падзеяў і былі вельмі падобныя на тыя, што здараліся ў 2011 годзе, пасля чаго Саветам па правах чалавека быў заснаваны мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі.

“У гэтым годзе краіна вярнулася да падаўлення тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку. У сваім дакладзе ў прошлым годзе я папярэджваў наколькі небяспечна адсутнасць якіх-небудь зменаў у сістэме кіравання ў Беларусі. Не гледзячы на некаторыя фасадныя змены ў метадах, якія выкарыстоўвае ўлада, яна па-ранейшаму захоўвае у дзеяннях тыя ж самыя законы. Прычыны гэтага цыклічнага характара гвалтоўнага закручвання гаек у Беларусі заключаецца ў сістэме кіравання, якая напрамую залежыць ад выканаўчай галіны ўлады, у прыватнасці ад цяперашняга прэзідэнта, які знаходзіцца пры ўладзе чвэрць стагоддзя.

Мой даклад перад вамі мае сабе на мэце патлумачыць, якім чынам прэзідэнт выбудаваў дзяржаўную структуру, якая толькі кансалідуе і абараняе яго ўладу. Нават сімвалічны прагрэс у вобласці правоў чалавека служыць гэтай мэце”, - адзначыў сп. Харасці.

Ён адзначыў нязначныя паляпшэнні за год – рэгістрацыя арганізацыі “Гавары праўду” і прадстаўленне Беларуссю даклада ў Камітэт па правах чалавека, які чакаўся з 2001 года. Такім чынам, на думку спецдакладчыка, затрымка ў 16 гадоў сведчыць пра тое, як краіна выконвае свае міжнародныя дамоўныя абавязальніцтвы.

Таксама Міклаш Харасці нагадаў, што Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца адзінай краінай амаль ва ўсім паўночным паўшар’і Зямлі, акрамя ЗША, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне.

“Улічваючы абмежаванні ў вобласці правоў чалавека, гэты факт з’яўляецца яшчэ аднім дадатковым элементам страху з боку грамадзянаў, бо яны могуць апынуцца ў судзе за зачыненымі дзвярыма, дзе ім можа быць вынесены смяротны прысуд, і пры гэтым не гарантуюцца ніякія правы чалавека: ні самаго асуджанага, ні яго сям’і”, - сказаў ён.

Міклаш Харасці адзначыў, што беспадстаўныя арышты палітычных апанентаў улады, сфабрыкаваная справа супраць “Белага легіёна” – паўтарэнне практыкі, якая пачалася пяць гадоў таму, і яшчэ адна характарыстыка цыклічнасці ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Сп. Харасці зноў заклікаў улады Беларусі супрацоўнічаць з яго мандатам і падкрэсліў, што гатовы ў любой форме дапамагчы ўраду перайсці да захавання тых абавязальніцтваў, якія краіна ўзяла на сябе ў галіне правоў чалавека.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства