Пасля адбыцця арышту Максім Вінярскі таемна знік з Акрэсціна - вазілі на "гутарку" ў РУУС Дапоўнена

2017 2017-10-23T10:23:44+0300 2017-10-23T11:20:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski_maksim-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля арышту, знік. 

Ягоныя паплечнікі так і не дачакаліся актывіста. Як паведамляе праваабаронцам Леанід Кулакоў, праз  некаторы час сябры запыталіся ў дзяжурнага “Дзе падзеўся Вінярскі?”.

"Не перажывайце, павінен выйсці”, - пачулі яны ў адказ.

І толькі ў 10 гадзін раніцы ім паведамілі, што Вінярскі ўжо даўно выбыў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Сыйшоў і аператыўны работнік-"ціхар", які здымаў на відэа ўсіх сустракаючых.

Аднак дома ён так і не з’явіўся. Ягоная маці на тэлефанаванне адказала, што Максіма дома няма і моцна расхвалявалася.

Як высветлілася пазней, Максіма Вінярскага таемна адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе спрабавалі правесці прафілактычную гутарку, але актывіст адмовіўся. Там яго пратрымалі каля двух гадзін.

Зараз сябры высвятляюць, дзе падзеўся і кім быў скрадзены з Акрэсціна актывіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства