Удзельнікі праваабарончага форума патрабуюць вызвалення затрыманых актывістаў

2017 2017-10-21T14:12:47+0300 2017-10-27T12:32:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/forum-logo-chbjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка 2017 года

Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форума, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў напярэдадні акцыі “Марш абураных беларусаў”, якая ладзіцца 21 кастрычніка 2017 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы.

Мы ў чарговы раз нагадваем аб тым, што забеспячэнне права на мірныя сходы, гарантаванага Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пазітыўным абавязкам дзяржавы.

У сувязі з гэтым заклікаем беларускія ўлады вызваліць прэвентыўна затрыманых актывістаў; ўстрымацца ад умяшальніцтва ў ход мірнай акцыі і затрымання яе ўдзельнікаў, а таксама прымянення да іх іншых адміністрацыйных санкцый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства