Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-10-17T12:00:49+0300 2017-10-25T14:20:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Падзея”: Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася 10 кастрычніка ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У мерапрыемстве прымаў удзел старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Падчас свайго выступу праваабаронца асаблівую ўвагу надаваў пытанню існавання ў Беларусі смяротнага пакарання. Ён адзначыў, што беларускія ўлады, нягледзячы на шматлікія абяцанні, ні на крок не наблізіліся да вырашэння гэтага пытання.

“Каментар эксперта”: У Беларусі завяршыўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Пра актуальнасць і важнасць праблемы існавання смяротных прысудаў падчас тэматычных мерапрыемстваў казалі ва многіх гарадах Беларусі. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавядае пра асаблівасці прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у нашай краіне і падкрэслівае, што дадзеная практыка шмат у чым захавалася яшчэ з часоў СССР.

“Асоба”: Актывіст з Віцебску Ян Дзяржаўцаў. Ён з’яўляецца стваральнікам грамадскай ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты”, якая змагаецца за афіцыйнае прызнанне існавання месца масавых растрэлаў ля вёскі Хайсы. Але пакуль улады не жадаюць прызнаваць не толькі Хайсы, але і саму ініцыятыву. У верасні Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адмовілася рэгістраваць ініцыятыву як гісторыка-асветніцкае грамадскае аб’яднанне.

У музычных паўзах – кампазіцыі з музычнага праекту супраць смяротнага пакарання “Апошні золак”.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-10-17_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства