Барысаўскі праваабаронца падаў заяўку на пікет за адстаўку Міністра абароны

2017 2017-10-13T11:48:34+0300 2017-10-17T18:43:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Мэтай мерапрыемства, паводле заяўніка, з’яўляецца патрабаванне адстаўкі Міністра абароны РБ генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Барысаўскі выканкам павінен ў пятнаццацідзённы тэрмін даць адказ па накіраванай заяўцы.

21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча, прызванага на службу менш за паўгады таму, 3 кастрычніка знайшлі павешаным у адным з будынкаў на тэрыторыі вайской часткі ў Пячах. 10 кастрычніка была распачатая справа па ч. 3 арт. 443 Крымінальнага кодэксу (парушэнне статутных правілаў узаемаадносінаў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносінаў падпарадкавання, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Смерць маладога салдата выклікала бурную рэакцыю грамадскасці. Праваабаронцы з Гомеля Леанід Судаленка і Андрэй Стрыжак распачалі грамадскую кампанію “Міністра абароны ў адстаўку”, размясціўшы на сайце zvarot.by адпаведны зварот, які за некалькі дзён падпісала ўжо больш за 8500 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства