viasna on patreon

Адзіным фронтам супраць смяротнай кары ў Беларусі Фота Дапоўнена

2017 2017-10-10T15:12:13+0300 2017-10-11T12:06:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-tydzen-smiarotnae-2017-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імнкуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі. Тысячы тэматычных буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” атрымалі жыхары Мінска, Гомеля, Гародні, Баранавічаў, Рэчыцы, Светлагорска, Маладэчна і іншых гарадоў.

Мінск

Праваабарончы цэнтр “Вясна” разам з валанцёрскай службай, а таксама актывісты Асамблеі НДА правялі масавую інфармацыйную акцыю ў цэнтры сталіцы. Нягледзячы на восеньскае імжыстае надвор’е мінакі з цікаўнасцю знаёміліся з буклетамі, задавалі пытанні праваабаронцам, уступалі з імі ў палеміку.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Мінску 10 кастрычніка 2017 года.

Гародня

Праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель, Эдвард Дмухоўскі і Віктар Сазонаў наведалі людныя месцы гораду і раздалі суайчыннікам тысячу буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.

Яны наведалі рынкі гораду, людныя прыпынкі і паўсюдна, акрамя раздачы інфармацыйных матэрыялаў, праводзілі дыскусіі з гараджанамі. Галоўная выснова з гэтых дыскусій такая, што беларускае грамадства ўвогуле не інфармаванае на гэтую тэму. Таму матэрыялы і размовы праваабаронцаў успрымаліся з цікавасцю. Таксама з  размоў зразумела, што не ўсе яшчэ гатовыя да поўнай адмены смяротнага пакарання. Дастаткова шмат яшчэ людзей, якія лічаць патрэбным захоўваць смяротнае пакаранне. Але галоўнае што людзі хочуць разважаць на гэтую тэму і патрабуюць такой інфармацыі.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Гародні 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Гародні 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Гародні 10 кастрычніка 2017 года.

Віцебск

Кампанія «Тыдзень супраць смяротнага пакарання» завяршылася ў Віцебску раздачай улётак. 10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання,  праваабаронцы і грамадзкія актывісты «паўночнай сталіцы» распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра тое, чаму смяротнае пакаранне – дрэнна, і чаму яго трэба адмяніць. Больша падрабязна пра інфармацыйную акцыю можна прачытаць на сайце "Віцебскай Вясны".

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Віцебску 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Віцебску 10 кастрычніка 2017 года.

Барысаў

На гарадзкім рынку «Спатканне» адбылася акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. У акцыі ўдзельнічалі сябры барысаўскай філіі ПЦ Вясна  М. Статкевіч і А. Мацкевіч. Цягам адной гадзіны мінакам і гандлярам на рынку было раздадзена каля 300 асобникащ інфармацыйных улётак. У асноўным людзі ставіліся з цікавасцю да акцыі, бралі ўлёткі й адразу чыталі іх. И наадварот: месцамі падчас раздачы ўлётак паміж грамадзянамі завязывалася ажыўленая дыскусія на тэму неабходнасці выкарыстання такой меры крымінальнага пакарання, як пакаранне смерцю.

 Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Барысаве 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Барысаве 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Барысаве 10 кастрычніка 2017 года.

Маладэчна

а Цэнтральным рынку горада 10 кастрычніка прайшла інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання. Яна была арганізаваная актывістамі мясцовых філій ПЦ "Вясна" і Беларускага Хельсінскага камітэта. Маладэчанцы цікавіліся буклетамі, ахвотна ўступалі ў палеміку з праваабаронцамі. Праўда, былі і такія, якія як ад полымя шарахаліся, падыходзілі і тыя, хто выказваўся за смяротнае пакаранне і прынцыпова не бралі ўлёткі. Многія, грунтуючы сваё адмоўнае стаўленне да смяротнага пакарання, узгадвалі растрэл Канавалава і Кавалёва, у віноўнасць якіх людзі проста ня вераць.

 Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Маладэчна 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Маладэчна 10 кастрычніка 2017 года.

Рэчыца

У Рэчыцы актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” і валанцёры прайшліся па найбольш людных месцах горада і раздалі жыхарам буклеты, дзе прыводзяцца шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання.

Як паведамляе rechyca.com, маладзёны, навучэнцы Рэчыцкага аграрнага каледжа, якія атрымалі буклет у краме “Еўраопт”, ідучы, разважалі пра тэму: “Не! Расстраляць – гэта не гуманна, ды й не спыняе ад злачынства. Хай бы ён усё жыццё ў камеры з гэтым жыў і пакутваў”.

Жыхары Рэчыцы ў большасці сваёй падтрымлівалі тое, што расстрэльваць людзей – гэта дзікунства, якое варта спыніць. Але для таго, каб такія думкі пашыраліся, людзей варта прымушаць думаць аб ім. І менавіта на гэта скіраваныя мерапрыемствы Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праходзіць зараз у Беларусі.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Рэчыцы 10 кастрычніка 2017 года.

Інфармацыйная акцыя супраць смяротнага пакарання ў Рэчыцы 10 кастрычніка 2017 года.

Днём раней Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адбыліся ў Гомелі, Баранавічах, Бярозе, Смаргоні, Светлагорску і іншых гарадах. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства