viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-10-10T11:19:00+0300 2017-10-25T14:20:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Напрыканцы верасня ў тры дамы сацыяльных актывістаў у Мінску брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і людзі ў камуфляжы, пасля чаго пачалі праводзіць вобшукі. Журналістка Марына Кастылянчанка і валанцёрка ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк распавядаюць, як праводзіліся ператрусы ў іх дамах, і разважаюць наконт сапраўдных прычын таго, што адбылося.

“Каментар эксперта”: Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч распавядае пра магчымыя змены ў беларускім заканадаўстве па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў. Эксперт тлумачыць, чаму анансаваныя ў праекце закона змены з’яўляюцца толькі павярхоўнымі і па-ранейшаму істотна абмяжоўваюць правы грамадзян краіны.

“Падзея”: З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Тыдзень супраць смяротнага пакарання. У межах тыдня ў розных гарадах Беларусі праходзіла шмат тэматычных мерапрыемстваў: канцэрты, кінапрагляды, дыскусіі, прэзентацыі коміксаў пра смяротнае пакаранне і новага фільма пра гісторыю вышэйшай меры пакарання ў нашай краіне. Менавіта перад прэзентацыяй новага дакументальнага фільма Віктара Трацякова, якая праходзіла 6 кастрычніка ў вёсцы Стаўры пад Воршай, адбылася гарачая дыскусія на тэму сувязі масавых рэпрэсій мінулага з сённяшняй практыкай смяронага пакарання. У дыскусіі ўдзельнічалі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда і сцэнарыстка фільма Паліна Сцепаненка.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гуртоў-удзельнікаў канцэртаў за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне “Рок за жыццё”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2017/03/2017-10-10_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства