viasna on patreon

Музыкі адыгралі "Рок за жыццё" у Брэсце Фота

2017 2017-10-08T15:42:00+0300 2017-10-09T13:59:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rock_za_zhyccio_brest_18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё", арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек.

У канцэрце ўзялі ўдзел гурты "Дай дарогу!", "Akute", ":B:N", "Haina", "Re1ikt", некаторыя ўдзельнікі з якіх апранулі адмысловыя цішоткі. 

ПЦ "Вясна" прапануе ўсім жадаючым далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання сваімі мерапрыемствамі і падтрымліваць нашыя - як наведваннем, так і ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus#We4Life2017. Таксама спампоўвайце і раздрукоўвайце афішы Тыдня па спасылцы: http://bit.ly/2xPr91u


Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства