viasna on patreon

Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы Відэа

2017 2017-10-08T18:45:11+0300 2017-10-09T14:00:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rok_za_zhyccio.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн — відэатрансляцыя пачнецца сёння ў 17.30 на канале Еўрарадыё ў Youtube, а таксама на нашых старонках у сацсетках: FacebookВконтакте і Одноклассники.

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты "Дай дарогу!"AkuteRe1ikt:B:N:TonqiXod і Haina сыграюць 8 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public. Аналагічны канцэрт у такім самым складзе з аншлагам адбыўся 7 кастрычніка ў Брэсце.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачаўся традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога праходзяць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства