Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-10-03T10:38:09+0300 2017-10-25T14:20:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Бухгалтар незалежнага прафсаюза РЭП Ігар Комлік вызвалены з СІЗА №1 пад падпіску аб нявыездзе;  Працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі супраць вайсковых вучэнняў на Кастрычніцкай плошчы 8 верасня; Журналісты тэлеканалу “Белсат” атрымліваюць новыя штрафы за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

“Каментар эксперта”: У мінулы чацвер прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый, у тым ліку і праваабарончых, сумесна з медыяэкспертамі вызначалі, якім чынам у Беларусі магчыма змагацца з мовай варожасці. Каардынатарка праграм праваабарончай арганізацыі “Article 19” Іана Шыманскі адзначыла, што выкарыстанне мовы варожасці не заўсёды з’яўляецца наўмысным і патрабуе шырокай асветніцкай дзейнасці ў гэтым накірунку. У сваю чаргу праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда падкрэсліў, што прыняццё асобнага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства стала б моцным крокам з боку ўладаў Беларусі.

“Падзея”: У дамах актывістаў экалагічнага і анархісцкага рухаў 26 верасня адбыліся ператрусы. Па афіцыйнай прычыне вобшукі праходзілі ў межах расследавання крымінальнай справы аб падпале білборда ў Івацэвічах. Аднак замест зброі і выбухоўкі, якія ў дамах актывістаў не знайші, канфіскавалі тэхніку і літаратуру. Пра адзінаццацігадзіны ператрус у сваім доме распавядае экалагічная актывістка Марына Дубіна і сацыяльныя актывісты Ігар Трухановіч і Яўген Дзяткоўскі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Re1ikt.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-10-03_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства