У Барысаве на стадыёне затрыманы фанат з нацыянальнай сімволікай. Сёння - суд Дапоўнена

2017 2017-09-29T11:35:00+0300 2017-09-29T12:49:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-fanat-2017-1-.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.

Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.

У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што юнака адвялі ў мікрааўтобус сіняга колеру і звезлі ў невядомым накірунку.

Пазней стала вядома, што затрыманы - жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгерскі

Па інфармацыі БелаПАН, у дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Справа будзе разглядацца ў судзе Барысаўскага раёна 29 верасня.

Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота: @mc_maxim
Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота: @mc_maxim

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства