Гісторыі адлічаных актывістаў: Арцём Леўчанка Відэа

2017 2017-09-28T10:27:07+0300 2017-09-28T11:54:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/leuchanka-aeciom-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Леўчанка. Фота Радыё Свабода.

Арцём Леўчанка. Фота Радыё Свабода.

У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Актывіста “Маладога фронту” Арцёма Леўчанку адлічылі з ВНУ у студзені 2017 года. Спачатку студэнта не дапусцілі да здачы іспытаў з-за невялікай запазычанасці па аплаце вучобы. Затым быў выдадзены загад аб адлічэнні па прычыне нібыта непаспяховасці. Леўчанка лічыць, што прычына адлічэння толькі адна – актыўная грамадская дзейнасць.

31 снежня ў 23-20 Арцёма Леўчанку і Паўла Пракаповіча выцягнулі з таксі, які актывісты паспелі выклікаць, і кінулі на праезную частку. Затым у кайданках даставілі ў Першамайскі РАУС. Затым былі складзеныя пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў па артыкулах 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобе).

Пасля адлічэння, 22 сакавіка Арцём Леўчанка быў затрыманы разам са Змітром Дашкевічам у кватэры пісьменніка Уладзіміра Арлова падчас таго, як тыя рабілі яму кухню. Актывіст утрымліваўся з 22 сакавіка па 1 красавіка ў СІЗА-1 у статусе абвінавачанага ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Напачатку чэрвеня КДБ вынес пастанову аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу па ч.3 арт. 293 КК РБ за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

На Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку 2017 года хваляй пракаціліся па Беларусі. Петыцыя адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам - Сяргею Абламейку (БДУ), Аляксандру Жуку (БДПУ), Анатолю Сікорскаму (БДМУ), Ганне Сэндэр (БрДУ імя Пушкіна) і Канстанціну Бандарэнку (МДУ імя Куляшова).

Далучайцеся да кампаніі – падпішыце петыцыю!

Гісторыі адлічаных актывістаў: Арцём Леўчанка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства