У мінскім аэрапорце на паўгадзіны быў затрыманы Уладзімір Някляеў

2017 2017-09-26T17:09:52+0300 2017-09-26T17:33:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niaklajeu-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

Каля 16.30 апазіцыйны палітык і паэт Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пра сваё затрыманне ён паспеў паведаміць БелаПАН па тэлефоне.

Някляеў планаваў з жонкай ляцець на адпачынак за мяжу. Па словах палітыка, яго затрымалі спачатку прадстаўнікі пагранслужбы, затым перадалі міліцыянтам.

«У міліцыі сказалі, што прэтэнзій у іх няма. На свой рэйс я ўжо не паспяваю», - сказаў Някляеў. 

Пасля паўгадзіннага разбіральніцтва з міліцыяй і пагранслужбай Уладзімір Някляеў усё ж змог вылецець на адпачынак.

Нагадаем, што 22 верасня палітык выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна пасля сямідзённага арышту, на які быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы 8 верасня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства