Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-09-26T10:38:00+0300 2017-10-25T14:19:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Генпракуратура ўзяла на кантроль праверку па скарзе Дзмітрыя Серады, якога ў мінулым годзе збілі АМАПаўцы ва ўласнай кватэры; Мікалай Статкевіч затрыманы на 15 сутак за ўдзел у акцыі 3 ліпеня; Сацыяльны актывіст Раман Халілаў аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

“Каментар эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда распавядае пра вынікі паседжання ў межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, на якой асобная ўвага надавалася пытанню смяротнага пакарання.

“Каментар”: 18 верасня Міністэрства ўнутраных спраў адказала адмовай на калектыўны зварот юрыстаў і грамадскіх дзеячоў, якія хацелі даведацца, чаму праваабаронцы Алене Танкачовай не скарачаюць тэрмін высылкі, хаця гэта часта робіцца ў сітуацыях з іншымі людзьмі. Алена Танкачова распавядае, як адрэагавала на такі адказ МУС.

“Асоба”: Кіраўнік Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. У жніўні яму, а таксама бухгалтару арганізацыі Ігару Комліку, было прад’яўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Праваабаронцы прызналі справу супраць незалежнага прафсаюзу палітычна матываванай, а Ігара Комліка, які ў дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА №1, палітычным зняволеным. Генадзь Фядыніч зараз на волі, але пад падпіскай аб нявыездзе да суда. Ён распавядае пра свой шлях да прафсаюзнай дзейнасці.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта TonqiXod.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-09-26_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства