Ананіч: публікацыя "праслушкі" грамадзян на БТ - не парушэнне Дакумент

2017 2017-09-26T12:26:47+0300 2017-09-26T13:59:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ananich_245.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лілія Ананіч, міністр інфармацыі Беларусі.

Лілія Ананіч, міністр інфармацыі Беларусі.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адказала сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу на зварот у справе публікацыі ягонай тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме "Звонок другу", паказаным увесну па БТ. Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

Паводле Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу не з'яўляецца парушэннем закона. Для нейкіх мер адказнасці ў дачыненні да БТ, падсумоўвае Ананіч, няма падставаў.

- Адказ міністра інфармацыі можна цалкам публікаваць у рубрыцы "Ноў комэнт" - кажа Павел Севярынец, - У цэнтры Еўропы нечакана разгарнулася цэлая пірацкая дзяржава. У вас крадуць вашу прыватную размову, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і - барабанная дроб! - урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным! Застаецца падняць "Вясёлага Роджэра" па-над будынкам Міністэрства інфармацыі на праспекце Пераможцаў, 11 і хорам, усім міністэрствам, зацягнуць песню "Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка." Капітан Флінт адпачывае.

Адказ міністра інфармацыі Л. Ананіч Паўлу Севярынцу.

 Адказ міністра інфармацыі Л. Ананіч Паўлу Севярынцу.

Раней Павел Севярынец накіраваў заявы ў пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска аб распаўсюдзе звестак, якія складаюць асабістую таямніцу, у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.

У іх палітык адзначыў, што 12 сакавіка 2017 года ў тэлепраграме былі распаўсюджаныя звесткі аб яго тэлефоннай размове са Зміцерам Дашкевічам. Белтэлерадыёкампаніяй не былі арганізаваныя меры супраць магчымай ідэнтыфікацыі Паўла Севярынца староннімі асобамі, а наадварот, у эфіры было размешчана фота с подпісам “П.Севярынец”.

Палітык лічыць, што дзеянні БТ з’яўляюцца незаконнымі і парушаюць не толькі арт. 37 і арт. 40 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, але і арт. 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе адзначаецца права кожнага на абарону ад супрацьпраўнага ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё, у тым ліку ад умяшальніцтва ў таямніцу карэспандэнцыі, тэлефонных альбо іншых паведамленняў, на ягоную годнасць і гонар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства