7 сьнежня ў Мінску на стадыёне «Дынамо» падчас раздачы ўлётак з заклікам удзельнічаць 10 сьнежня ў акцыі, прысьвечанаму Міжнароднаму Дню правоў чалавека, затрыманы прадпрымальнік, член РГА «Прыватная ўласнасьць» Віктар Новікаў.

2003 2003-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктар Новікаў быў затрыманы аховай рынку “Дынама” і накіраваны ў Гарадскі аддзел міліцыі №1, дзе быў складзены пратакол па Арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ ). Ноч прадпрымальнік правёў у сьпецпрыёмніку–разьмеркавальніку. 8 сьнежня адбудзецца суд.
Віктара Новікава абвінавачваюць ў парушэньні Арт. 8 “Закона Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь”, паводле якога “Да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатар не мае права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі пра дату, месца і часе яго правядзеньня. Вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай улёткі, плакаты і іншыя матэрыялы”.
У апошні час стала тэндэнцыяй асуджэньне людзей, якія распаўсюджваюць улёткі з запрашэньнем прыняць удзел у масавых мерапрыемствах, па па Арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ. У гэтых выпадках распаўсюднікаў улётак прыцягваюць да адмінстратыўнай адлказнасьці як асобаў, якія парушылі парадак арганізацыі масавага мерапрыемства. У апошні час такім чынам быў асуджаны Артур Фінкевіч, які зараз адбывае другі запар пятнацацісутачны тэрмін у сьпецпрыёмніку на Акрэсціна, што на думку Праваабарончага Цэнтру “Вясна” зьяўляецца незаконным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international