Статкевіч затрыманы ў Менску. На волі ён прабыў тры тыдні

2017 2017-09-22T16:05:05+0300 2017-09-22T16:14:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navapolack-manohin-statkevich-sbor-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Як перадае Радыё "Свабода", на выхадзе зь менскага офісу прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.

«Стаялі колькі каля нашай хаты машыны, не глушылі рухавікі. Сёньня за намі на таксоўцы цягнуліся. А як толькі мы толькі выйшлі з офіса БНК, двух крокаў не пасьпелі зрабіць ад пад’езда, як бусік падкаціў і схапілі Міколу», — распавядае Свабодзе жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

Статкевіч прабыў на волі тры тыдні: 31 жніўня ён быў вызвалены пасьля 5 сутак арышту за парушэньне, якое ён нібыта ўчыніў яшчэ на акцыі 30 сакавіка (тады каля ізалятару на Акрэсьціна прайшла акцыя салідарнасьці зь вязьнямі Дня Волі, пра ўдзел у ёй Мікалая Статкевіча не паведамлялася). Але таксама Статкевічу было прысуджанае пакараньне ў 15 сутак за іншае парушэньне — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Статкевіча вызвалілі пасьля 5 сутак, не прымушалі адсядзець яшчэ 15.

Статкевіч казаў Свабодзе, што гэткая «гульня суткамі» — стрэс ня столькі для яго, колькі да блізкіх яго людзей. Згадваючы санкцыі супраць яго і ягонай сям’і, ён казаў: «Я думаю, гэта мэтанакіравана мяне і маю сям’ю хочуць выселіць з краіны».

Ён меркаваў, што яго будуць затрымліваць перад «акцыяй папярэджаньня», але затрыманьня не адбылося, акцыя прайшла з удзелам Статкевіча.

На Радзе БНК, як пісаў Статкевіч, падвялі вынікі папярэдніх акцыяў пратэсту і пацьвердзілі ранейшае рашэньне ладзіць «Марш абураных беларусаў 2.0» 21 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства