Валянцін Стэфановіч: З увядзеннем каменданцкай гадзіны ў Глыбокім няхай разбіраецца пракуратура

2017 2017-09-15T12:10:14+0300 2017-09-15T12:20:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/77_o.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама.

Сродкі масавай інфармацыі Беларусі абляцела навіна аб тым, што ў Глыбокім уведзена каменданцкая гадзіна з-за вучэнняў "Захад-2017", спасылаючыся на паведамленне на сайце Глыбоцкага райвыканкама:

“У сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Глыбоцкага раёна вучэнняў па тэрытарыяльнай абароне ў рамках сумесных стратэгічных вучэнняў Узброеных сіл Беларусі і Расіі" Захад-2017 "у г. Глыбокае з 14 па 20 верасня 2017 года са 22.00 да 6.00 уводзіцца каменданцкая гадзіна. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» падчас каменданцкай гадзіны забараняецца знаходзіцца (без неабходнасці) па-за жыллём, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакументаў, якія падцвярджаюць асобу“.

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч з гэтай нагоды неадкладна звярнуўся ў Глыбоцкую раённую пракуратуру з заявай, у якой просіць правесці праверку ўказаных фактаў і пры выяўленні парушэнняў дзеючага заканадаўства з боку службовых асобаў Глыбоцкага райвыканкама прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання.

Таксама Стэфановіч прапаноўвае адмяніць адпаведнае рашэнне Глыбоцкага райвыканкама аб увядзенні каменданцкай гадзіны на тэрыторыі Глыбоцкага р-ну з 14 па 20 верасня 2017 г. у сувязі з яго незаконнасцю.

Праваабаронца перакананы ў тым, што мясцовыя ўлады парушылі шэраг законаў, у прыватнасці, арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ваенным становішчы”:

"Згодна з арт. 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмежаванне правоў і свабодаў асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаным законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб вайсковым становішчы” № 185-3 ад 13 студзеня 2003 г. (са зменамі і дапаўненнямі) прадугледжвае абмежаванні правоў і свабодаў асобы ў выпадку абвяшчэння ваеннага становішча.  Правядзенне вайсковых вучэнняў на пэўнай тэрыторыі краіны не з’яўляюцца такімі падставамі і адпаведна не могуць цягнуць з сабой абмежаванні правоў і свабодаў грамадзян".

На дадзены момант, пасля з’яўлення інфармацыі пра каменданцкую гадзіну ў СМІ, гэтае паведамленне было выдалена са старонкі сайту Глыбоцкага райвыканкаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства