Алесь Бяляцкі: Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі

2017 2017-09-12T12:53:03+0300 2017-09-12T13:31:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-hdim2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на сайд-івенце “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11 верасня 2017 г.

Алесь Бяляцкі на сайд-івенце “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11 верасня 2017 г.

У Варшаве ў межах канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, арганізаванай БДІПЧ АБСЕ, 11 верасня прайшло паралельнае мерапрыемства з удзелам беларускіх праваабаронцаў, асноўнай тэмай якога стала абмеркаванне рэпрэсіяў у Беларусі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі “справу патрыётаў” і “справу прафсаюзаў”.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў сваім выступе таксама нагадаў, што ў Беларусі ёсць тры палітвязні – гэта Ігар Комлік, Зміцер Паліенка ды Міхаіл Жамчужны - і міжнародная грамадскасць не павінна пра гэта забываць. Тым не менш, апошнім часам Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі. Гэта можа прывесці да яўных двайных стандартаў па ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, чаго раней не было, падкрэсліў праваабаронца.

“Так склалася, што, нягледзячы на недэмакратычную супольнасць з Беларусі, недэмакратычную дзяржаву, недэмакратычны беларускі рэжым, тым не менш, ацэнкі былі дастаткова аб’ектыўныя і адкрытыя. І для нас гэта была сур’ёзная падтрымка нашай дзейнасці. Бо гэта вельмі важны момант, каб ацэнкі былі праўдзівымі і аб’ектыўнымі. Каб не адбывалася таго, што адбываецца зараз у Азербайджане: калі мы бачым, што ёсць дзясяткі палітычных зняволеных і ў той жа час азербайджанскія ўлады актыўна кантактуюць з еўрапейскімі палітыкамі, улазяць у нейкія карупцыйныя скандалы. Азербайджан з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, і ў той жа час у краіне адбываюцца масавыя парушэнні правоў чалавека. Зразумела, што гэта сыходзіць з геапалітыкі”, - цытуе праваабаронцу Беларускае Радыё Рацыя.

Сайд-івент “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11 верасня 2017 г.

Сайд-івент “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11 верасня 2017 г.
Сайд-івент “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11.09.2017 г.

На пытанне, чым можа скончыцца “справа прафсаюзаў”, кіраўнік “Вясны” адказаў:

Канешне, па прафсаюзах стукнулі не проста так, а з улікам іхнай актыўнай пазіцыі, з улікам верагодных акцый, нейкага магчымага напружання ў гэтую восень ці ў наступную вясну. Улады робяць папяраджальныя крокі, якія маглі б напалохаць грамадзянскую супольнасць і абяззброіць незалежныя прафсаюзы. Сама ж справа мае відавочны палітычны кантэкст”.   

Алесь Бяляцкі зазначыў, што лёс прафсаюзных дзеячоў Ігара Комліка, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, і Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад следствам, залежыць перадусім ад рэакцыі беларускага грамадства і ціску міжнароднай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства