Пратакол супраць Халілава суд адправіў на дапрацоўку Дапоўнена

2017 2017-09-11T15:15:44+0300 2017-09-11T17:24:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halilay-raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Халілаў.

Раман Халілаў.

Суд Заводскага раёна Мінска разглядзеў адміністратыўную справу сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

Суддзя Алена Някрасава адправіла пратакол на дапрацоўку, так як палічыла, што ён не ўтрымлівае сведчанняў супрацоўнікаў міліцыі, у бок якіх Раман Халілаў лаяўся, якім пагражаў і на чыі заўвагі не рэагаваў, а прыкладзеныя пратаколы апытання сведкаў Беляк В. і Бруй В. малаінфарматыўныя. 

Халілава затрымалі яшчэ ў пятніцу, 8 верасня, каля 20:20 у пад'ездзе дома, у які ён заходзіў. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол правапарушэння, нібыта ён лаяўся матам і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ён правёў выходныя.

Напярэдадні затрымання ў кватэры актывіста міліцыянты правялі вобшук і забралі ўсю тэхніку, а таксама асабістыя рэчы, прадметы адзення, літаратуру і грошы, прычым у ягоную адсутнасць. У кватэру запрасілі толькі суседку. Аднак копіі пратакола не пакінулі ні суседцы, ні Раману Халілаву.

Пры затрыманні яго непасрэдна ў пад’ездзе збівалі па нагах, галаве, жывату, білі галавою аб сцяну.

Нагадаем, што  Рамана Халілава затрымлівалі 24 сакавіка дома ў Менску і асудзілі на 21 суткі за ўдзел у акцыі 5 сакавіка ў Берасці. Тады большую частку ягоных рэчаў ужо забіралі ў межах "агляду", але потым неўзабаве вярнулі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства